«Кушлянскі фэст — 2026»

Культурные мероприятия
22 августа 2026
«Кушлянскі фэст — 2026»
22 жніўня 2026 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на традыцыйнае літаратурна-музычнае свята «Кушлянскі фэст — 2026», якое адбудзецца ў філіяле «Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (Смаргонскі раён). Кушляны — месца, дзе беражліва захоўваецца памяць пра Францішка Багушэвіча — паэта, публіцыста, перакладчыка, адваката і грамадскага дзеяча, які ўсё сваё жыццё прысвяціў роднаму слову, беларускай зямлі і свайму народу. Тут, пад шум старых дрэў, асабліва адчуваецца дух часу, у якім жыў і тварыў наш знакаміты Дудар. Яго словы і сёння натхняюць нас трымацца каранёў, быць бліжэй да Беларусі і не стамляцца адкрываць яе для сябе кожны раз нанова.

Ёсць святы, на якія проста прыязджаюць. А ёсць тыя, куды вяртаюцца. «Кушлянскі фэст» — менавіта такі. Кожны жнівень ён збірае ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча людзей, для якіх беларуская літаратура, гісторыя і культура — не толькі спадчына, але і частка ўласнага жыцця. Як заўжды, гасцей свята чакаюць экскурсіі па музеі-сядзібе, сустрэчы з літаратарамі, музычная праграма, майстар-класы, гульні і віктарыны, рамесніцкія рады, духмяная гарбата з беларускіх зёлак і ўсё, што можа паспрыяць творчаму адпачынку у адным з самых знакавых літаратурных месцаў Беларусі.

Кожны год «Кушлянскі фэст» дорыць сваім наведвальнікам нешта асаблівае: магчымасць запаволіцца, паслухаць жывое беларускае слова, дакрануцца да гісторыі, сустрэць аднадумцаў і яшчэ раз пераканацца, што культурная спадчына жыве тады, калі яе памятаюць, вывучаюць і перадаюць далей.

Адрес: Филиал «Музей-усадьба Франтишка Богушевича «Кушляны», Гродненская обл., Сморгонский р-н, д. Кушляны
Длительность: 4 часа
Дата проведения Взрослые дети (до 18 лет) доп информация
12:00 22 августа (Суббота) Вход свободный BYN Вход свободный BYN 6+
flower

Другие мероприятия

24 октября 2026
Дом офицеров, ул. Красноармейская, 3
24 октября 2026
Минск-Арена, пр-т Победителей, 111А
24 октября 2026
Минск-Арена, пр-т Победителей, 111А
24 октября 2026
КЗ Минск (большой зал), ул. Октябрьская, 5