09 июля - 16 августа 2026
Выставачны праект адкрывае гледачу магчымасць прасачыць змену мастацкага светапогляду на працягу творчага шляху аўтара. У экспазіцыю ўвайшло каля 30 жывапісных работ мастака, створаных у перыяд 1960-1980-х гг. з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, калекцыі Беларускага саюза мастакоў і збору сям’і майстра. Жанравы дыяпазон твораў ахоплівае пейзаж, партрэт, сюжэтна-тэматычную карціну. Разнастайнасць жанраў, у якіх працаваў аўтар, уключае шырокае кола тэм: ад чалавека, які стварае матэрыяльныя і духоўныя даброты да шчаслівага бесклапотнага дзяцінства і велічнай прыгажосці прыроды. Творам Аляксандра Семілетава ўласцівы і манументальнае гучанне, якое адлюстроўвае канстанту савецкай эпохі, і экспрэсіўны змест, які дэманструе ўвагу да лёсу чалавека, яго ўзаемасувязь са светам.
Дата и время: 09.07.2026-16.08.2026; пн, ср, пт-вс с 11:00 до 19:00; чт с 13:00 до 21:00; вт – выходной
Адрес: Национальный художественный музей Республики Беларусь, ул. Ленина, 20
Стоимость билетов: 20,00 BYN, учащиеся и студенты – 11,00 BYN
Возрастное ограничение: 0+
Телефон кассы: +375 (17) 397-01-63; +375 (29) 377-78-19
Найбольш шырока на выставе прадстаўлены краявіды, створаныя майстрам у позні перыяд яго творчасці, калі ён адкрыў для сябе цудоўную прыроду жыткавіцкага Палесся. Велічныя дубы, рака Прыпяць з прытокам Скрыпіцы, якая залівае вясной вялікія лугі, унікальная і разнастайная мясцовая фауна зачароўвалі мастака і прымушалі вяртацца туды зноў і зноў. Разам з сынам Барысам ён ездзіў на паляванне, аднак трапяткое стаўленне да прыроды падахвочвала мастака адкласці стрэльбу і ўзяцца за эцюднік, які заўсёды быў пры ім. Краявіды, створаныя ў майстэрні на аснове эцюдаў, прывезеных з Палесся, адрозніваюцца трансфармацыяй мастацкага погляду: у іх з’яўляюцца абагульненасць формы, каларыстычная экспрэсія, утоенае драматычнае напружанне ў спалучэнні з глыбокай сузіральнасцю.
Дата и время: 09.07.2026-16.08.2026; пн, ср, пт-вс с 11:00 до 19:00; чт с 13:00 до 21:00; вт – выходной
Адрес: Национальный художественный музей Республики Беларусь, ул. Ленина, 20
Стоимость билетов: 20,00 BYN, учащиеся и студенты – 11,00 BYN
Возрастное ограничение: 0+
Телефон кассы: +375 (17) 397-01-63; +375 (29) 377-78-19
