27 августа - 18 октября 2026
Шмат падарункаў атрымае Мінск да свайго 959-годдзя. Адным з такіх яркіх мастацкіх падарункаў стане выстава жывапісу віцебскага майстра Міхаіла Васільевіча Ляўковіча выстава «Пачуццё прыналежнасці».
Беларускі горад Віцебск воляю лёсаў увайшоў ва ўсе каталогі па сучасным мастацтве ХХ стагоддзя. Менавіта ў Віцебску сышліся шляхі творцаў, імёны якіх сталі сінонімамі новага погляду на выяўленчае мастацтва. З непрымірыма рознымі поглядамі, маючы прыналежнасць да розных мастацкіх плыняў, яны далі жыццё з’яве сусветнага маштабу – Віцебскай прафесійнай мастацкай школе, якая, у сваю чаргу, выхавала пакаленні незвычайных, таленавітых, яркіх майстроў.
На выставе наведвальнікі ўбачаць больш за 40 жывапісных твораў. Адкрытыя, чыстыя каляровыя рашэнні – блакітны, аранжавы, белы, чырвоны, жоўты – такія ясныя, быццам хтосьці спецыяльна адкалібраваў рэзкасць да дасканаласці. І складана падзяліць карціны строга па жанрах, бо кожны твор багаты не толькі колерам і формай, але і сэнсамі. І, напэўна, адзін з самых галоўных сэнсаў – тое самае пачуццё прыналежнасці да ўсяго, што кожнае імгненне адбываецца ў бясконцым свеце.

Яскравыя кампазіцыі аўтара, якія закранаюць розныя тэмы, аб’яднаныя агульным энергетычным гучаннем, прысвячаюцца мінчанам і гасцям горада!
Адрес: Арт-гостиная «Высокае места», ул. Герцена, 2а
Время работы: ср – вс 11:00 – 19:00
Стоимость: 7,00 BYN, студенты – 5,00 BYN, школьники – 3,50 BYN
Телефон кассы: +375 (17) 342-24-26; +375 (17) 354-26-57