19 августа - 30 сентября 2026
Запрашаем на выставу класіка беларускай карыкатуры Анатоля Гармазы, які ў гэты раз паўстае перад гледачом у новай іпастасі — як тонкі лірык і майстар пейзажу, прадаўжальнік традыцый нацыянальнага пейзажнага жывапісу. Прэзентуюцца работы, створаныя падчас пленэраў у любімых куточках Беларусі. Мастак імкнецца захаваць пачуццё непасрэднай блізкасці да беларускай прыроды з яе пагоркамі і пералескамі, барамі і дубравамі, ляснымі азёрамі і рачулкамі.
Мастацкія работы Анатоля Гармазы перадаюць велічнасць моманту і глыбокі лірызм, спалучаюць знешнюю маляўнічасць з філасофскім асэнсаваннем жыцця, яго хуткаплыннасці і абнаўлення, знікнення старога і нараджэння новага. Мастак абапіраецца на класічныя падыходы, але мае адметны стыль, які адчуваецца ў кампазіцыі, каларыце і манеры пісьма. Яго карціны не з’яўляюцца ілюстрацыямі да вершаў Максіма Багдановіча, але гарманічна перагукваюцца з паэзіяй класіка, абодва творцы шукаюць «красу і светласць, і прастор» і шчодра дзеляцца сваім бачаннем свету.
Адрес: Музей Максима Богдановича, ул. Богдановича, 7а
Время работы: вт-вс 10:00 – 19:00, пн – выходной
Время работы: вт-вс 10:00 – 19:00, пн – выходной
Стоимость: 3,00 BYN, школьники и студенты – 2,00 BYN
Телефон кассы: +375 (17) 363-07-61
Телефон кассы: +375 (17) 363-07-61
