Нацыянальны гістарычны музей прапануе сваім наведвальнікам некалькі зімовых суботніх вечароў правесці разам за чытаннем чароўных казак.
histmuseums-41[1].jpg
Вядомыя беларускія пісьменнікі і супрацоўнікі музея прачытаюць свае улюбёныя калядныя гісторыі. Ва ўтульнай сяброўскай атмасферы можна будзе не толькі паслухаць казкі, але і паразмаўляць з аўтарамі пра іх творы, а таксама распавесці пра свае цудоўныя прыгоды на Каляды.

Казачныя чытанкі будуць праводзіцца ў музеі ў 17:00 10, 17, і 24 снежня (суботы).

Кошт уваходу: 1 руб.

Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая!

Крыніца: histmuseum.by, фота: архіў праекта

  • Комментарии
Загрузка комментариев...