У берасцейскай прасторы КХ працуе выстава "Крэпасць Еўропы. Усходні бастыён", якая прысвечана тэме бежанцаў з Паўночнага Каўказу на беларуска-польскай мяжы. Выстава - гэта вынік калабарацыі  паміж мастакамі, куратарамі і валантэрамі праваабарончай ўстановы Human Constanta. Выстава паказвае фота- і відэаматэрыялы, якія адлюстроўваюць побыт чачэнскіх уцекачоў у Берасці. 

15219600_1856354911259701_7475314461856796739_n.jpg

Напачатку верасня Human Constanta разгарнула ў горадзе гуманітарную і праваабарончую місію па працы з бежанцамі. Адным з кірункаў дзейнасці ініцыятывы сталіся распаўсюд інфармацыі і асвета: прыцягненне ўвагі беларускай, польскай і міжнароднай грамадскасці да праблемы і спрыянне найхутчэйшаму яе вырашэнню, што з’яўляецца адной з важных задачаў місіі.

З гэтай нагоды вялася сумесная праца з прадстаўнікамі мастацкай супольнасці, вынікам якой сталася гэтая выстава. Мастацтва, якоезаўжды было ня толькі эстэтызацыяй рэчаіснасці, але і сродкам камунікацыі, сёння ўсё часцей звяртаецца да сацыяльна-палітычнай тэматыкі і можа з’яўляцца дзейсным сродкам для дасягнення зменаў у грамадстве.

Выстава будзе працаваць з 8 па 22 снежня паводле графіку: чацвер, пятніца: 17:00 - 19:00; субота, нядзеля: 15:00 - 19:00
Крыніца: facebook.com
  • Комментарии
Загрузка комментариев...